
Са жніўня 2020 года да гэтага часу ў судах Гарадзенскай вобласці было разгледжана больш за 400 крымінальных спраў, звязаных з «экстрэмізмам» і пратэстамі.
За названы перыяд ажно 428 чалавек прыцягнута да розных відаў пакарання. Найбольшая колькасць прыцягнута да крымінальнай адказнасці па артыкуле 130 Крыминальнага Кодэксу РБ – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці – 24 засуджаныя, у тым ліку 4 засуджаныя па частцы 3 артыкулу 130 КК за здзяйсненне аналагічных дзеянняў групай асоб, – пра гэта распавёў намеснік старшыні абласнога суда Андрэй Ліхач на сустрэчы са студэнтамі Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту.

