Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы 26 мая апублікавала праект пастановы, у якой прапануецца цалком закрыць мяжу для грузавікоў, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі.

У праекце сказана пра «прыпыненне да адмены» грузавога руху на памежных пераходах з Беларуссю для грузавікоў, цягачоў, прычэпаў і паўпрычэпаў, а таксама для саставаў транспарту, зарэгістраваных у Беларусі ці Расеі.

Гэтае рашэнне мяркуецца ўвесці ў дзеянне на другі дзень пасля яго апублікавання.