163 мігранты спрабавалі трапіць у Еўразвяз з Беларусі за апошнія суткі. 107 замежнікаў прарываліся праз беларуска-польскую мяжу, 52 — праз мяжу Беларусі з Латвіяй, 4 — з Летувой.

Сярод тых, каго затрымалі польскія памежнікі, — грамадзяне Эфіопіі і Марока. Паведамляецца, што 22 чалавекі, пабачыўшы польскі патруль, самы вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.

На ўчастку Пласка чацвёра грамадзянаў Конга, 2 — Індыі і 2 — Маўрытаніі незаконна пераправіліся праз раку Валкушанка. У раёне Белавежы за дапамогу ў арганізацыі нелегальнай міграцыі затрыманы ўкраінец, які перавозіў шасцярых грамадзянаў Афганістану.