У Івейскім раёне ў мясцовасці Жамыслаўль прайшоў фэст “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”. Пра гэта паведамляе раённая газета “Іўеўскі край”.

Ідэя фэсту вельмі добрая. Шкада толькі, што знакаміты мясцовы палац, на жаль, дагэтуль застаецца ў занядбаным стане, яму не шанцуе на рэстаўрацыю.

Цяперашняя назва Жамыслаўля (мясцовыя людзі раней карысталіся спрошчаным варыянтам назвы – Замаслава) пайшла ад старажытнага роду Жэмлаў, якія валодалі мясьцінай у 17 – пач. 18 ст., пазьней уладаньне Пацаў, у 1784 г. яго выкупіў Кшыштаф Шчыт, ад яго маёнтак перайшоў да Кіяневічаў – малодшы з братоў Казімір пачаў забудоўваць рэзідэнцыю.

У 1805 г. маёнтак купілі Умястоўскія – будаўніцтва вялі Казімір Умястоўскі і яго жонка Юзэфа, у 1870-ых сядзіба – цэнтар графства іх сына Уладзіслава і ягонай жонкі Яніны, якая ў 1922 г. перадала сядзібу Віленскаму ўніверсітэту. Сядзіба стала яго навуковай базай. У час 1-й сусьветнай вайны немцы стварылі тут курорт для сваіх жаўнераў. На тэрыторыі мураваная альтанка з скульптурай Маці Божай (1883 г.), вінакурня (1885 г.), гаспадарчыя пабудовы: мураваныя склеп, стайня, млын, лядоўня, сыраварня, сьвіран (пач. 19 ст.), палац (1863-77 гг., завершаны ў 1882 г.), пабудаваны па аналогіі з варшаўскай рэзідэнцыяй Лазенкі, парк (плошча каля 7 га) пасаджаны ў 1883 г. французскім садоўнікам Джэймсам (ён прыехаў сюды з маёнтку Тышкевічаў Веркі, што пад Вільняй).

У сядзібе ў савецкі час разьмяшчаліся бібліятэка і калгасная адміністрацыя, потым палац пуставаў і разбураўся. Апошнім часам палац прадавалі і ён нейкі час належаў прыватніку.