
У чэрвені сацыяльнае і эканамічнае жыццё ў Беларусі істотна зменіцца, і новаўвядзенні будуць датычыцца бяспекі ў прамысловай сферы, валютных рахункаў, стаўкі рэфінансавання, уступных іспытаў і шмат чаго іншага.
Што ж зменіцца з 1 чэрвеня?
Змяненне стаўкі рэфінансавання
Нацбанк запланаваў знізіць стаўку рэфінансавання з 31 мая гэтага года з 10% да 9,75%.
Пасля ўвядзення змяненняў стаўка па крэдыце овернайт знізіцца з 11% да 10, 75% гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт складзе 8, 75% гадавых (перш за 9%).
Змены ў камунальных выдатках
Летнія карэкціроўкі ў квітках камунальных выдаткаў падвысяць кошты выплатаў.
Згодна з штогадовым пераглядам тарыфаў, кошты вырастуць з чэрвеня за кошт росту тарыфаў на цеплавую і электрычную энергію, газ прыродны і звадкаваны для ацяплення жылля ў сярэднім на 4,39 руб.
Валютныя рахункі
Змяненні закрануць уладальнікаў буйных рахункаў у замежнай валюце. З чэрвеня камісія за абслугоўванне бягучых рахункаў фізічных асоб пры астатку на іх на канец месяца ад 50 тыс. долараў або еўра складзе 750 беларускіх рублёў па курсе Нацбанку.
Зялёная карта
Аўтаўладальнікі Беларусі з чэрвеня не змогуць карыстацца “Зялёнай картай”, якая патрэбная для ўезду ў Еўразвяз.
Уладальнікі аўтамабіляў могуць заключаць дагавор пагранічнага страхавання на тэрыторыі краіны ўезду ў пунктах пропуску. Сума такой паслугі вар’юецца ад 20 да 100 еўра і вышэй.
Умовы працы аптэк
У Беларусі хацелі з 1 чэрвеня забараніць аптэкам 5-ай катэгорыі адпускаць рэцэптурныя лекі. Фактычна, аптэкі 5-й катэгорыі могуць пазбавіцца магчымасці прадаваць рэцэптурныя прэпараты. Аднак МАРГ угледзела ў дзеяннях Міністэрства аховы здароўя парушэнне дзеючых норм антыманапольнага заканадаўства. Было вынесена папярэджанне Міністэрству аховы здароўя наконт запланаваных з 1 чэрвеня змяненняў, якія датычацца продажу рэцэптурных прэпаратаў.
Такім чынам, Міністэрства аховы здароўя павінна да 30 траўня адрэагаваць і перагледзець падыходы да продажы рэцэптурных лекаў. Зусім хутка стане вядома ці змогуць аптэкі 5-ай катэгорыі прадаваць лекі па рэцэптах ці не.
Сотавая сувязь
Згодна з беларускімі стандартамі, новыя патрабаванні да якасці і метады кантролю пачнуць дзеіць з 1 чэрвеня. Навацыі нібыта закліканы забяспечыць якасць і паслуг сотавай сувязі.
Патрабаванні прамысловай бяспекі
Удасканалены парадак з 1 чэрвеня ўстанаўліваецца для папярэджання аварый і інцыдэнтаў на патэнцыйна небяспечных вытворчых аб’ектах.
Навучанне ў ВНУ
У гэтым годзе зменены падыход да ўступнай кампаніі ў ВНУ краіны. І ў першую чаргу новаўвядзенні закрануць так званых «цэлевікоў».
Экзамены ў школе
За курс базавай школы сёлета колькасць экзаменаў павялічылася на 1 навучальную дысцыпліну, і іх форма скарэктаваная.
Выніковыя іспыты пройдуць па 4 прадметах: расейскай мове, беларускай мове, матэматыцы і гісторыі Беларусі.
