30 траўня намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс прыедзе ў Шчучын і правядзе там асабісты прыём грамадзян. Апошнім часам візіты сталічных чыноўнікаў у райцэнтры становяцца рэгулярнымі.

Вольга Чупрыс – жонка раней вядомага беларускага хакеіста Яраслава Чупрыса. Па адукацыі яна юрыстка, раней значны час працавала ў БДУ на розных пасадах. На цяперашняй пасадзе ў Адміністрацыі Лукашэнкі яна са снежня 2019 году.