
Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 асобаў звязаных з рэжымам Лукашэнкі
Як сказана на сайце МУС і Ураду Польшчы, пад санкцыі патрапілі 365 фізічных асоб звязаных з рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку: 159 дэпутатаў, 76 суддзяў, 7 пракурораў, 32 прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі і 28 сілавікоў. Пад санкцыі таксама трапілі 23 медыйныя прапагандысты рэжыму і 24 спартоўцы і спартовыя функцыянеры.
Цяпер пад польскімі санкцыямі ўжо ўсе “дэпутаты” парламенту Беларусі.
