
29 траўня 2020 году ў час правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння як кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гародні затрымалі кіраўніка ініцыятыўнай групы, блогера папулярнага YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага і яшчэ прынамсі 15 грамадзян, якія бралі ўдзел у тым пікеце.
Праз два дні праваабаронцы прызналі блогера палітычным зняволеным. Сяргей Ціханоўскі — першы палітвязень Беларусі за падзеі 2020 году. Праз паўтара году яго засудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса ажно да 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У лютым Ціханоўскаму прызначылі яшчэ паўтара года зняволення — яго звінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Вясна
