У Ваўкавыску затрымалі дырэктара школы нумар 2 Аляксандра Боцьку. Прычыны яго затрымання пакуль невядомыя.

СШ №2 у Ваўкавыску лічылася адной з узорных. Зусім нядаўна, у канцы 2021 году, з размахам святкавалася яе 95-годдзе. Гэтую школу, дарэчы, сканчаў і цяперашні начальнік адукацыі Ваўкавыскага райвыканкаму Міхаіл Сямёнчык.

СШ №2