
З раскладу паседжанняў Лідскага раённага суду вынікае, што ў гэтым райцэнтры працягваецца пераслед грамадзян паводле палітычных матываў.
У судзе Лідскага раёна прайшлі не менш як тры суды па частцы 2 артыкулу 19.11 КаАП РБ – Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць.
Пад судовы пераслед трапілі Аляксандр Садоўскі, Віталь Тон, Павел Дуброўнік. На судовым «канвееры» працаваў Уладзімір Федаровіч. Якія кары ён прысудзіў, пакуль невядома.
Яшчэ 26 траўня сілавікі апублікавалі відэа з затрыманнем 8 лідзян за распаўсюд экстрэміскіх матэрыялаў.