
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі кнігу па гісторыі Польшчы і зборнік польскіх песень. “Экстрэмісцкімі” гэтыя выданні прызнаў 25 траўня суд Баранавічаў.
Гаворка ідзе пра кнігу “Гісторыя Польшчы са старажытных часоў да нашых дзён” пад рэдакцыяй Ганны Сухені-Грабоўскай і Эўгеніюша Цэзары Круля. Кніга пабачыла свет яшчэ ў 1995 годзе, была выдадзеная па-польску і па-расейску. Аўтары — Аліцыя Дыбкоўская, Малгажата Жарын, Ян Жарын.
За кампанію з “Гісторыяй Польшчы” суд прызнаў “экстрэмісцкім” і зборнік польскіх патрыятычных песень “Polskie piesni patriotyczne”, выдадзены ў Варшаве ў 2007 годзе.
