Стала вядома пра яшчэ адзін карны палітычны прысуд у Гародні па крымінальнай справе.

15 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёну абвесцілі тэрмін абмежавання волі Юрыю Хлебаўцу. Судзілі яго па частцы 1 артыкулу 342 Крымінальнага Кодэксу РБ – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Нагодай для крымінальнай справы сталі каментары ў чаце “Гародня 97”.

Уладзімір Пазняк прысудзіў Юрыю 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хімія»). Ён быў адпушчаны з-пад варты ў зале суда. Ці адбыўся ўжо разгляд апеляцыйнай скаргі – пакуль невядома.