
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі змяніла правілы ўнутранага распарадку СІЗА
Пасля медагляду павінны выдавацца не толькі пасцельныя прыналежнасці, але і кубак. Удакладнена, што пры неабходнасці выдаецца адзенне «па сезоне». Раней сезоннасць не ўказвалася;
Талеркі і лыжка выдаюцца на час прыёму ежы. Прапісана, што гаспадарчае мыла «выдаецца з разліку 200 грамаў на санітарны вузел у месяц»;
Прапісаны інтэрнэт-крамы СІЗА, якімі могуць карыстацца сваякі і блізкія. Набытыя там тавары будуць «выдавацца штодня, за выключэннем выхадных і святочных дзён»;
Выключаны пункт пра тое, што не дапускаецца абмежаванне вагі перадач для непаўналетніх, якія пакутуюць на цяжкія захворванні, а таксама цяжарных і тых, што маюць пры сабе дзяцей ва ўзросце да трох гадоў;
Удакладнена, што «станкі для галення выдаюцца ў камеру для кароткачасовага карыстання на час, устаноўлены распарадкам дня».
Зеркало
