Як сцвярджае сайт Мінюстe, 29 траўня Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў РБ правяла паачарговую атэстацыю адвакатаў Гарадзенскай вобласці. Паводле вынікаў гэтай камісіі адвакаты І. Байнаровіч, К. Грыцкевіч, А. Жыткевіч, Дз. Калач, Т. Пячонава і С. Ярашэвіч атэставаныя, а адвакатам Святлане Басалай, Святлане Бірылавай, Вячаславу Сапрыку і Аксане Шупіцкай абвешчана пра іх няпоўную адпаведнасць патрабаванням заканадаўства ў галіне адвакацкай дзейнасці з адтэрміноўкай на 6 месяцаў, пры ўмове выканання рэкамендацыяў згаданай Камісіі.

Варта адзначыць, што большасць з тых абаронцаў, якім заявілі пра іх няпоўную адпаведнасць, абаранялі ці абараняюць дагэтуль палітвязняў. Гэта выглядае на банальную помсту сістэмы за добрасумленнае выкананне адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў.

Ужо адзін факт таго, што абаронца пагаджаецца абараняць тых, на каго рэжым абрынуўся ўсёй сваёй рэпрэсіўнай махінай, нават калі гэтая згода атрыманая падчас так званага дзяжурства адваката ў юрыдычнай кансультацыі, становіцца нагодай для фактычнага пераследу і перашкоды дзейнасці самога адваката.

У прынцыпе гэта сведчыць нашмат больш пра сапраўднае дзеянне ў Беларусі прынцыпаў роўнасці ўсіх перад законам, права на адвакацкую абарону, роўнасць і справядлівае спаборніцтва бакоў у судзе, чым усе заявы і пустыя словы лукашэнкаўскіх чыноўнікаў ад юстыцыі.

Гэтая ж Кваліфікацыйная камісія 29 траўня пазбавіла адвакацкай ліцэнзіі абаронцаў Максіма Знака, Валянціна Стэфановіча, Таццяны Кузінай, Ігара Лосіка і Паўла Белавуса.