Крымінальную справу палітвязня Паўла Мажэйкі перадалі ў суд. Гарадзенскага журналіста і культурнага менеджара абвінавачваюць у спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці.

Журналіста затрымалі летась 30 жніўня, калі ён вярнуўся ў Гародню з Польшчы. У сакавіку яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы. Тады паведамлялі, што следчых дзеянняў з ім не вядуць.

25 траўня Мажэйка сустрэў у турме юбілей — 45 гадоў. Яму інкрымінуюць артыкул 361 – 4, частка 2 – спрыянне дзейнасці экстрэмісцкай арганізацыі. Гэты артыкул быў уключаны ў Крымінальны кодэкс толькі ў 2021 годзе. Па ім можа пагражаць зняволенне ажно да 7 гадоў. Артыкул прадугледжвае абмежаванне свабоды ад 2 да 5 гадоў ці пазбаўленне свабоды ад трох да сямі гадоў.

наказываются ограничением свободы на срок от двух до пяти лет или лишением свободы на срок от трех до семи лет.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у зняволенні зараз знаходзяцца 33 прадстаўнікі медыя.