
Вясноўца Валянціна Стэфоновіча накіравалі на чыстку кабеляў
У магілёўскай калоніі № 15 цяпер адбывае тэрмін праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч. Пра гэта паведаміла крыніца @radiosvaboda, якая кантактуе з адным з вязняў калоніі. Паводле яе, Валянціна накіравалі працаваць на ачыстку кабеляў. Сярод зняволеных гэтая праца лічыцца вельмі шкоднай і нявыгаднай, бо плацяць за яе лічаныя капейкі.
Падтрымаць Валянціна лістамі ды паштоўкамі:
ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
Вясна
