
Ігар Бузук — прадпрымальнік з Гародні, якога затрымалі ў ліпені 2021 году пры спробе з’ехаць з Беларусі.
Яго засудзілі на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на мемарыяльным комплексе “Курган славы” — суд расцаніў гэта як здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ). У зняволенні Ігар пабраўся шлюбам са сваёй дзяўчынай у гарадзенскай турме №1.
Тэрмін палітвязень адбываў у магілёўскай калоніі № 15, адкуль нядаўна выйшаў на волю.
Вясна
