Фота “Вечерний Гродно”

У Гародню прыйшла расейская сетка харчавання “ЧебурекМи”. Гэта расейская сетка закусачных, якая мае на сёння больш за 270 кропак. Новыя закусачныя адкрываюцца па франшызе, і на сёння яны працуюць не толькі ў Расеі, але і ва Узбекістане, Эстоніі і ўжо Беларусі. На сёння кропкі “ЧебурекМи” ў Беларусі ўжо ёсць у Менску, Вршы і Светлагорску. І вось неўзабаве да гэтай кампаніі далучыцца і Гародня.

Кропка адкрыецца на першым паверсе будынку па вуліцы Карла Маркса, што насупраць Дома сувязі.