
У Гародні ў судзе Кастрычніцкага раёну 1 чэрвеня пачаўся крымінальны працэс у дачыненні да Ірыны Савашынскай. Вядзе яго Уладзімір Пазняк.
Ірыну Савашынскую вінавацяць паводле часткі 1 артыкулу 342 (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Ірына была затрыманая 23 лютага бягучага году ў Гародні каля адной з крамаў. Зараз яна знаходзіцца ў СІЗА гарадзенскай турмы.
Разам з Савашынскай па гэтай крымінальнай справе ёсць фігурантам Аляксей Паўленка. У праўладных тэлеграм-каналах раней было паказана відэа з яго “пакаяннем”.
