
Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя гарадзенскай турмы адправіла Уладзіміра ў карцар на 10 сутак. Прычыны спагнання невядомыя. Вядома, што нядаўна палітвязень сустрэўся ў зняволенні з жонкай.
Нагадаем, з 29 красавіка па 6 траўня Гундара ўтрымлівалі ў карцары, дзе ён стаў дрэнна чуць у апошні дзень тэрміну катавання. Пасля выхаду, яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова. Пасля агляду і дапамогі лекара палітвязень ідзе на папраўку, да яго часткова вярнуўся слых.
Першае спагнанне Гундару было вынесена яшчэ ў пачатку красавіка за не так пакладзеную на шконку падушку. Але на працягу месяца яго туды не адпраўлялі з-за адсутнасці вольнага месца.
Падтрымайце Уладзіміра пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
