На Гарадзеншчыну зачасцілі расейскія рэгіянальныя дэлегацыі. Сустракаюць іх зазвычай з вялікай пашанай і нават “подобострастием”.

Чарговая такая дэлегацыя чыноўнікаў прыехала з Светлагорскага раёну Калінінградскай вобласці ў Наваградак. Пра яе візіт расказвае раённая газета “Новае жыццё”. Прымалі гэтую дэлегацыю ў старым савецкім стылі. Гаварылася пра турыстычны абмен, нейкіх іншых канкрэтных планаў супрацы дзяржаўны інфармацыйны орган не агучвае.