
Андрэй Герасімовіч — жыхар Гародні, былы студэнт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Хлопца звінавацілі паводле арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). 18 чэрвеня 2021 году яму прысудзілі 2,5 гады калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда.
Тэрмін Герасімовіч адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя ўстановы ўтрымлівала палітвязня ў ШІЗА больш за 50 сутак запар. Цяпер яго перавялі ў ПКТ тэрмінам на 5 месяцаў. Акрамя гэтага, яго папярэдзілі, што могуць “накінуць” тэрмін паводле новай крымінальнай справы.
Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Іванавіч Герасімовіч
