
Мужчына быў затрыманы за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
На відэа сілавікоў, гарадзенец сказаў, што зрабіў пост у Instagram, дзе напісаў, што гатовы даць зніжку тым, хто прытрымліваецца «БЧБ-поглядаў».
Таксама Бузука звінавацілі ў тым, што пасля пачатку вайны ён ездзіў на польска-украінскую мяжу дапамагаць бежанцам. Бузука затрымалі дома і паклалі тварам у падлогу ў піжаме. На відэа мужчына быў у цішотцы з гербам Украіны.
Пасля трох сутак зняволення Яўген Бузук выйшаў на волю.
