
Адзін з уладных тэлеграм-каналаў, які “славіцца” асабліва бруднай і зневажальнай формай у дачыненні да затрыманых, апублікаваў відэа з прымусовым “пакаяннем” жыхара Ліды Эдварда Венскага.
Венскі на відэа гаворыць пра тое, што быў затрыманы за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў і за знявагу Лукашэнкі. Таксама мужчына гаворыць пра нібыта жаданне ўступіць у Полк імя Каліноўскага.
З відэа можна зрабіць выснову, што як мінімум па адным артыкуле пачата крымінальная справа.
