4 чэрвеня роўна тры гады таму ў межах крымінальнай справы ў Гародні быў затрыманы Уладзімір Кніга.

У ладзімір Кніга — былы сілавік, валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай. Яго засудзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. 2 чэрвеня 2021 года пасля доўгага судовага працэсу ў гарадзенскім судзе Уладзіміру прысудзілі 4 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Пазней палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі з калоніі ў гарадзенскую турму № 1.

Напішыце палітвязню: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзіміру Іванавічу Кнігу