
Пакуль тысячы людзей у краіне пакутуюць ад беззаконня, палітычнага пераследу, жорсткай дыскрымінацыі і катаванняў у турмах, супрацоўнікі Гарадзенскіх пракуратуры, Камітэту дзяржаўнага кантролю, абласнога суду арганізавалі для сябе сямейна-турыстычнае свята. Хай бы сабе забаўляліся, але людзі, пакліканыя паводле статусу стаяць на ахове правапарадку і законнасці, адпачываюць падкрэслена дэманстратыўна. Пра іх забаву расказаў галоўны інфармацыйна-прапагандысцкі орган вобласці – “Гродзенская праўда”.
Сумнеўна, што функцыянеры гэтых структураў плацілі свае грошы за арэнду спартова-турыстычнай базы і рыштунку. Але напэўна КДК і пракуратура не стануць правяраць самых сябе.
З “напутственным” словам выступіў пракурор Гарадзенскай вобласці Аляксандр Жукаў, які падкрэсліў, што “мы ежедневно плечом к плечу выполняем одно общее дело на благо процветания нашей страны“. Прысутнічаў і старшыня абласнога КДК Анатоль Дарожка, ён адзначыў: “В нашей стране большое внимания уделяется поддержанию здорового образа жизни. Спорт сближает людей, позволяет им стать здоровее и мужественнее. А когда состязаются в такой хорошей и дружеской атмосфере органы и подразделения, которые между собой честно взаимодействуют, ответственно выполняя возложенные на них функции, это вдвойне приятно”.
Выступіў і старшыня Гарадзенскага абласнога суду Аляксандр Корзун: “Мы тесно взаимодействуем в деле обеспечения стабильности и правопорядка в нашей родной Республике Беларусь, а сегодня смогли сплотиться в такой невероятной атмосфере“.


