5 чэрвеня лукашэнкаўскі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук у Гародні наведаў пляцоўкі, дзе пройдуць спаборніцтвы ІІ Гульняў краін СНД па двух відах спорту: цяжкай атлетыцы з 5 па 9 жніўня і хакеі на траве з 11 па 13 жніўня ў фармаце 5 на 5. Пра гэта паведамляе Пул 4 Регион.

Сяргей Кавальчук 5 сакавіка 2018 года быў прызначаны Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. 20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Летувы, Латвіі і Эстоніі. У красавіку 2023 года Кавальчук патрапіў пад санкцыі Украіны.

12 верасня 2020 году Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці паведаміў, што Сяргей Кавальчук распарадзіўся звальняць спартсменаў, якія падпісаліся пад лістом спартовай грамадскасці супраць гвалту ў краіне падчас пратэстаў у Беларусі.

3 лістапада 2020 году Сяргей Кавальчук даручыў «забяспечыць штодзённае правядзенне ідэалагічных гутарак” са студэнтамі БДУФК.

5 лютага 2021 года Сяргей Кавальчук даручыў не працягваць кантракты з супрацоўнікамі, якія не падпісалі прафсаюзны ліст. А апошнім часам ён датычны да складання “чорнага спісу” футбалістаў, якіх адхілілі ад удзелу ў турнірах па палітычных матывах.