
Яўген Бужынскі
2 чэрвеня МУС зрабіла ўжо традыцыйнае папаўненне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі былую выкладчыку МДЛУ Наталлю Дуліну, бацьку шасцярых дзяцей Дзмітрыя Лазара, а таксама самаргонскага лекара Яўгена Бужынскага. Напомнім, што Яўген Бужынскі — доктар ультрагукавой дыягностыкі першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Быў затрыманы ў чэрвені 2022 году года ў межах крымінальнай справы за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады (арт. 368 і 369 КК). 13 лютага 2023 г. суддзя Ігар Собалеў прызнаў Яўгена Бужынскага вінаватым і асудзіў яго да шасці гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і 50 базавых велічыняў штрафу.
