Служба аховы дзяржаўнай мяжы Летувы паведаміла, што за апошні дзень затрымалі 31 мігранта, якія спрабавалі незаконна трапіць з Беларусі на летувіскую тэрыторыю. “Сёлета супрацоўнікі службы аховы дзяржаўнай мяжы Летувы не дазволілі несанкцыянаваны ўезд 1175 нелегальных мігрантаў, а з пачатку выкліканага Беларуссю міграцыйнага крызісу летувіскія памежнікі спынілі 20 487 мігрантаў”, — адзначаецца ў паведамленні.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўразвязу пачаўся вясной 2021 году. Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасць за яго на ўлады Беларусі.