
Старшыні Саюзу Палякаў Беларусі Анжаліцы Борыс надалі званне ганаровага грамадзяніна Познані
Ганаровае грамадзянства былой палітзняволенай уручаць падчас урачыстай сэсіі 29 чэрвеня, піша PolskieRadio.pl са спасылкай на мясцовы партал.
На сэсіі 6 чэрвеня Дэпутаты гарадской рады Познані вырашылі надаць Анжаліцы Борыс званне Ганаровай грамадзянкі горада.
Анжаліка Борыс — шматгадовая старшыня Саюзу палякаў Беларусі. Шматразова рознымі спосабамі пераследавалася лукашэнкаўскімі ўладамі, доўгі час знаходзілася ў зняволенні.
