
Праваслаўнага святара Сяргея Рэзановіча, ягоную жонку Любоў Рэзановіч і сына Паўла Рэзановіча затрымалі 1 снежня 2020 года. Іх звінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў. 17 кастрычніка 2022 года Гарадзенскі абласны суд агучыў прысуд: Любові — 15 гадоў калоніі, Сяргею — 16 гадоў калоніі, а Паўлу — 19 гадоў калоніі. Старэйшы іх сын Арцём з дзяцінства мае інваліднасць — ён недзеяздольны.
Нядаўна палітзняволеных перавялі ў калоніі. Цяпер іх можна падтрымаць толькі лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі.
Адрасы для падтрымкі:
ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Сяргей Анатольевіч Рэзановіч
ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Любоў Аляксандраўна Рэзановіч
ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Сяргеевіч Рэзановіч
Вясна
