
Працягваюцца афіцыйныя візіты расейскіх рэгіянальных чыноўнікаў на Гарадзеншчыну. Чарговай стала прадстаўніцтва Алтайскага краю ў Лідзе.
У складзе расейскай дэлегацыі – прадстаўнікі органаў выканаўчай і заканадаўчай улады краю, мясцовага самакіравання, кіраўнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу.
У Лідскім райвыканкаме гасцей сустракалі прадстаўнікі мясцовай улады на чале з кіраўніком рэгіёна Сяргеем Ложачнікам. У сустрэчы бралі ўдзел старшыня камітэта эканомікі Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандр Камендант, старшыня Лідскага раённага Савету дэпутатаў Інэса Белуш, намеснікі старшыні райвыканкаму, начальнікі ўпраўленняў.
Тэмай сустрэчаў была супраца ў розных сферах.
Звяртае на сябе ўвагу знешні выгляд удзельнікаў гэтых “самітаў”: калі чыноўнікі РБ апрануты па-параднаму і ў гальштуках, то расейцы як правіла не зважаюць на афіцыйны дрэс-код.


