
У Гарадзенскім абласным судзе была разгледжана апеляцыйная скарга палітвязня Уладзіміра Гундара па трэцяй крымінальнай справе за нібыта абразу пракуроркі Людмілы Герасіменкі. Але апеляцыйную скаргу прадказальна не задаволілі, а прысуд застаўся без змены.
У Гундара па-ранейшаму яшчэ праблемы са слыхам, патрэбная медыцынская дапамога, але палітвязня трымаюць у карцары. Адправілі яго туды за тое, што выходзячы з камеры на прагулку, не назваў сябе па турэмным пратаколе. У карцар Гундар быў змешчаны 1 чэрвеня. 10-га тэрмін заканчваецца. Далей палітвязня чакае этап.
Агульны тэрмін Гундара па ўсіх трох справах, галоўная з якіх – удзел у «групе Аўтуховіча», ажно 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
