
68 гадоў пазбаўлення волі на ўсіх. За травень па «пратэсных» крымінальных справах асудзілі не менш за 51 чалавека
«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя травеньскага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі:
Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 51 чалавека, з якіх 17 жанчын і 34 мужчыны;
Ім агулам прысудзілі 68 гадоў пазбаўлення волі, 77 гадоў «хатняй хіміі», 4 гады «хіміі», 23 310 рублёў у якасці штрафаў;
Па «пратэсных» крымінальных справах суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 35,3% выпадкаў.
Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі і яе абмежаваннем, суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў.
Справаздача цалкам spring96.org/be/news/111905
