
Пра гэта расказаў праўладны рэсурс Пул 4 регион.
Значная частка нацыянальнага парку знаходзіцца на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці. Турыстычны патэнцыял Белавежскай пушчы неабходна задзейнічаць яшчэ больш актыўна, мяркуе Уладзімір Каранік. Менавіта гэтае пытанне стала адным з асноўных падчас працоўнай паездкі начальніка Гарадзенскай вобласці ў Свіслацкі раён.
Паведамляецца, што абмяркоўваліся пытанні развіцця інфраструктуры нацыянальнага парку, перш за ўсё, для арганізацыі актыўнага адпачынку, у тым ліку палявання і рыбалкі.
Відавочна, што такая актыўнасць звязаная з наплывам апошнім часам на Гарадзеншчыну расейскіх турыстаў.
