Зэльвенская раённая газета “Праца” расказала пра паседжаннне і працу ў мясцовым райвыканкаме досыць дзіўнай “назіральнай камісіі”:

В актовый зал районного исполнительного комитета сегодня на очередное заседание наблюдательной комиссии собрались представители администрации, районного Совета депутатов, руководители структурных подразделений райисполкома, органов социальной защиты, РОВД, представители сельхозпредприятий.

Вёў паседжанне намеснік старшыні райвыканкама, старшыня назіральнай камісіі Сяргей Лойка. Было разгледжана пытанне працы з асобамі, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, папраўчых работ, работ у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

Да ведама прысутных было даведзена прадстаўленне Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да асобы, якая ўчыніла злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 212 КК Рэспублікі Беларусь, – крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі. Члены назіральнай камісіі абмеркавалі атрыманую інфармацыю, указалі на прыняцце мер па недапушчэнні падліковымі парушэнняў у далейшым. У дачыненні да асобы, якая ўчыніла крадзеж маёмасці, распрацавалі план прафілактычных мерапрыемстваў.

Можна толькі ўявіць як выканкамаўскія чыноўнікі і прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў распрацоўваюць прафілактычныя меры па папярэджанні кіберзлачынстваў.

У 2023 годзе на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Зэльвенскага РАУС знаходзяцца асобы, якія адбываюць пакаранне: 10 – у выглядзе грамадскіх работ, 3 – папраўчых работ, 16 асобаў – абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ.