Працягваецца мілітарызацыя навучальных установаў Гародні. Так ваенны факультэт Гарадзенскага ўніверсітэту пахваліўся тым, што сабраў дзяцей на “учебно-полевой сбор”.

Паведамляецца наступнае: “Асвойваюць праграму вучэбна-палявога збору на базе Купалаўскага ўніверсітэта навучэнцы 8 і 10 класаў Гарадзенскага абласнога кадэцкага вучылішча. Заняткі праводзяць кваліфікаваныя спецыялісты вайсковага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

Зборы праходзяць штогод, і спецыялісты ваеннага факультэта аказваюць усебаковую дапамогу кадэтам і выкладчыкам вучылішча, расказаў начальнік ваеннага факультэта Аляксандр Юнец. Дзеці на працягу тыдня жывуць у палявых умовах і навучаюцца правілам і прыёмам стральбы са стралковай зброі, дзеянням у экстрэмальных умовах і на вучэбным полі бою, выконваюць нарматывы і практыкаванні па асновах ваеннай справы”.