Толькі ўчора стала вядома, што апеляцыйную скаргу палітвязня Уладзіміра Гундара не задаволіў Гарадзенскі абласны суд, а ўжо сёння прыйшла інфармацыя, што яго экстранна этапавалі з гарадзенскай турмы ў калонію.

Гундара адправілі ў бабруйскую калонію. Чым была выклікана такая паспешлівасць – сказаць цяжка, бо яшчэ 6 чэрвеня жонцы Гундара на запыт пра спатканне, каб жанчына патэлефанавала 9 чэрвеня і тады атрымае дазвол на спатканне.

Падтрымайце Уладзіміра Гундара лістамі і паштоўкамі: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Уладзіміру Тадэвушавічу Гундару.