9 чэрвеня 1863 году – 160 гадоў таму расейскія карнікі павесілі ў Вільні 25-гадовага паўстанца Баляслава Калышку.

Баляслаў Калышка нарадзіўся 7 жніўня 1837 году ў фальварку Карманішкі Лідскага павету (зараз на тэрыторыі Летувы). Паходзіў ён з небагатай ліцвінскай шляхты. 3 1860 году вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйнага студэнцтва, прапагандаваў ідэі вызвольнага саюзу народаў у змаганні з расейскім самаўладдзем.

У 1861 годзе вёў агітацыю ў Лідзе і Лідскім павеце удзельнічаў у студэнцкіх пратэстах, сутыкненнях студэнтаў з паліцыяй у Маскве. Ратуючыся ад пакарання, выехаў за мяжу, наведваў ваенную школу польскіх эмігрантаў у Італіі.

У сакавіку 1863 году Калышка сфармаваў баяздольны паўстанцкі атрад (Дубіскі полк) у цэнтральнай Літве (Ковенскі павет), меў некалькі паспяховых збройных сутычак з расейскімі войскамі. 5 красавіка 1863 году з атрадам далучыўся да атраду Зыгмунта Серакоўскага, камандаваў адной з калон у паходзе паўстанцаў на поўнач Літвы. Пасля разгрому паўстанцаў у Біржайскай бітве (25-27 красавіка 1863 году) узяты ў палон. Пасля смяротнага прысуду акупантаў павешаны на Лукішскім пляцы.

22 лістапада 2019 году ў Вільні з удзелам прэзідэнтаў Летувы і Польшчы, урадавай дэлегацыі Беларусі, тысяч прыехаўшых беларусаў прайшло ўрачыстае перапахаваньне парэшткаў паўстанцаў 1863 года. Баляслаў Калышка перапахаваны ў капліцы на могілках Росы ў ліку 20 іншых чалавек.