Ваўкавыскі ваенкамат

У Ваўкавыску 9 чэрвеня пачаўся новы крымінальны працэс. На гэты раз судзяць мясцовага рэзервіста за тое, што не з’явіўся на вайсковыя зборы. Пад пераслед трапіў Аляксандр Даўкша. Працэс у судзе вядзе Мікалай Сяргейка.

Судзяць Даўкшу па артыкуле 436, частка 1, Крымінальнага кодэксу (Ухіленне рэзервіста ці ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы).

Паводле гэтага артыкулу жыхару Ваўкавыску пагражае ажно да 2 гадоў пазбаўлення волі.