
Працягваецца русіфікацыя і мілітарызацыя беларускіх навучальных установаў для дзяцей. У рамках «ваенна-патрыятычнага выхавання» навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы сумесна з прадстаўнікамі ваеннага камісарыяту Дзятлаўскага раёну наведалі 11-ю гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду, дзе для юнакоў была арганізавана выстава тэхнікі, праведзены заняткі па ваеннай медыцыне.
Пра гэта пад неадпаведным загалоўкам “Узнать больше о белорусской армии” паведамляе дзятлаўская раённая газета “Перамога”. Насамрэч школьнікаў “напампоўваюць” расейска-савецкай ідэалогіяй, прасоўваючы пад выглядам патрыятызму ідэі “русского мира” з чужой сімволікай, чужымі героямі і традыцыямі.


