У Карэлічах пачынаецца судовы працэс над Вікторыяй Качан. Яе судзяць нібыта за паклёп у дачыненні да прадстаўнікоў улады. У жанчыны дома правялі ператрус, забраалі тэлефоны ў яе і яе дзяцей.

Жанчыну зараз утрымліваюць у ізалятары. За адмову запісаць “пакаянае відэа” на яе ціснуць: ноччу ў камеры не выключаюць святло, будзяць і перашкаджаюць спаць, забіраюць матрац, днём не дазваляюць сядзець на ложку.

Вікторыя Качан гадуе траіх дзяцей, малодшаму сыну чатыры гады. Вядома, што 10 сакавіка ў яе быў суд па нібыта адміністрацыйным правапарушэнні паводле часткі 2 артыкулу 19.11 КаАП РБ.

Зараз жа Качан судзяць ажно па трох артыкулах ужо Крымінальнага кодэксу:

ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі),

ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі),

арт. 369 (Знявага прадстаўніка ўлады).

Карны судовы працэс вядзе Ірына Каско.