
У Гарадзенскім абласным судзе абвешчаны прысуд актывісту прафсаюзнай арганізацыі БНП на ААТ «Гродна Азот» Максіму Сеніку. Палітвязня звінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 КК і ч.1 арт. 361-2 КК). Судовы карны працэс правёў Мікалай Рачынскі.
Як паведамлялі праўладныя тэлеграм-каналы, Максім «прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Таксама з’яўляўся сябрам незалежнага прафсаюза ААТ“Гродна Азот”. Паддаўшыся ўплыву лідара страйкама „Гродна Азот” Юрыя Рававога, скідваў інфармацыю, якую ён размяшчаў у замежных СМІ».
Таксама ён нібыта абражаў Лукашэнку ў Telegram-каналах, работнікаў органаў улады, міліцыянтаў і перадаваў пры гэтым інфармацыю тэлеканалу «Белсат».
Вясна
