
Карны судовы канвееер па артыкуле 19.11, частка 2 (“Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць”) на Гарадзеншчыне працягвае сваю чорную справу. З раскладу судоў вынікае, што 13 чэрвеня зноў судзілі некалькіх чалавек.
У будынку Ленінскага раённага суду пад пераслед трапіла Наталля Астрэйка – яе судзіла Наталля Козел.
А ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні апынуўся Арцём Жывалеўскі – там карную пастанову афармляла Алена Тоўсцік-Самойла.
