
У Гародні камунальныя службы пачалі раскідаць па паштовых скрынках новыя паведамленні пра камунальныя аплаты з дадатковым тэкстам. У ім КГБ папярэджвае пра тое, што значна актывізаваліся спецслужбы замежных дзяржаваў, якія робяць спробы вярбоўкі беларускіх грамадзян для атрымання разведвальнай інфармацыі.
“Помогите нам уберечь Вас и ваших близких от смертельной опасности” – заклікае КГБ і прапануе даносіць у органы на ўсіх падазроных грамадзян.
