
14 чэрвеня свой дзень нараджэння ў зняволенні сустракае Арцём Касакоўскі з Ліды.
Ён ужо 990 дзён знаходзіцца ў зняволенні. Касакоўскі працаваў оптыкам на заводзе “Оптык” у Лідзе. Раней скончыў фізіка-матэматычны ліцэй у Гародні і Лідскі політэхнічны каледж па спецыяльнасці “оптык”.
Арцём Касакоўскі быў затрыманы і засуджаны за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. 19 ліпеня 2021 году яго засудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 23 траўня 2022 г. яго засудзілі паўторна.
Напісаць на адрас: ПК №1, 211445, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Касакоўскаму Арцёму Ігаравічу
