Жыхар Ліды Дзмітрый Сасноўскі быў затрыманы 1 чэрвеня 2021 году. Апроч усяго, яго звінавацілі ў замаху на прапагандыста Рыгора Азаронка. 5 снежня Дзмітрыя засудзілі да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу на 700 базавых велічыняў.

Сасноўскі – адзіны па справе, хто не прызнаў віну па справе. Падчас дачы паказанняў Сасноўскі заявіў, што ў злачынства ў дачыненні да Азаронка яго ўцягнулі падчас следчага эксперыменту. Ён таксама заявіў суду, што пасля затрымання каля дома Азаронка да яго “ўжывалі гвалт і катаванні, прымусілі напісаць чыстасардэчнае прызнанне”. 

Учора Дзмітрый адзначыў 33-годдзе ў калоніі.

Даслаць словы падтрымкі палітвязню: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Дзмітрыю Уладзіміравічу Сасноўскаму

Вясна