У Гародні зруйнуюць цэлы шэраг прыватных дамоў. Пра гэта паведамляе “Вечерний Гродно”.

Пад “зачыстку” трапіць вялікі надзел зямлі плошчай 1,63 гактара ў раёне вуліц Савецкіх Пагранічнікаў, Нямцэвіча, Сыракомлі, Манюшкі. Гэта прыватны сектар уздоўж дарогі насупраць музычнай школы. Усяго пад руйнаванне трапяць 13 прыватных жылых дамоў. Вядомыя і канкрэтныя дамы, забудовы па адрасах: Савецкіх Пагранічнікаў д. 75, д.77, д. 79, д. 81, д. 83, д. 85, д. 87 и д. 87/1. На вуліцы Манюшкі разбураць дамы №№6 і 8, на вуліцы Сыракомлі — дамы №№1/1 и 2. І яшчэ дом №4, на вуліцы Нямцэвіча.

Усе жыхары гэтых дамоў выступалі супраць такога, але ўлады ў сённяшняй Беларусі як правіла не лічыцца з правамі грамадзянаў. Напэўна ўладальнікам дамоў прапануюць кватэры ці грашовую кампенсацыю, але наўрад ці яна будзе адпаведнай вартасці ранейшай прыватнай уласнасці.

На месцы зруйнаваных прыватных дамоў сталічная фірма пабудуе шматкватэрны дом вышынёй не больш 41 метра.