
Футбольнага заўзятара з Гародні засудзілі за тое, што ён не ўстаў пры пры выкананні гімну.
29 красавіка на матчы ў межах 6-га тура чэмпіяната Беларусі, у якім сустракаліся “Нёман” і менскае “Дынама”, заўзятар не ўстаў падчас выканання гімну.
Акрамя гэтага, у яго тэлефоне знайшлі падпіскі ў Instagram на быццам “экстрэмісцкія” старонкі.
2 траўня рэжымны суд абвесціў пакаранне штрафам на 1 480 рублёў.
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Трыбуны
