Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук наведаў Мастоўскі раён. Ён расказаў пра тое, як ідзе падрыхтоўка рэгіёну да II Гульняў краін СНД, і як будзе развівацца спартыўная інфраструктура на Гарадзеншчыне. Кавальчука суправаджалі былы кідальнік молату, а цяпер праўладны функцыянер Іван Ціхан, намесніца начальніка Упраўлення спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкаму Таццяна Лідзяева ды іншыя чыноўнікі Мастоў і Гародні.

Кавальчук наведаў розныя спартовыя пляцоўкі Мастоў, сустрэчы праходзілі ў звыклым ужо паказушным стылі.